Пасяўная кампанія ў раёне плаўна перайшла ў карманарыхтоўную. Аб'ём работ вялікі. Неабходна забяспечыць нарыхтоўку на стойлавы перыяд у пераліку на кармавыя адзінкі 67040 тон усіх відаў кармоў, з іх травяністых - 42872 тоны; вытворчасць і нарыхтоўку травяністых кармоў у аб'ёме 42872 тыс.к.адз. або не менш за 32,7 ц.к.адз. у разліку на адну ўмоўную галаву.
Пастаўлена задача перазакласці палепшаныя сенажаці і пашы на 2850 гектарах, у тым ліку закласці доўгатэрміновыя культурныя пашы на 500. Уборку траў першага ўкосу трэба завяршыць не пазней за 25 чэрвеня, забяспечыць нарыхтоўку травяных кармоў з першага ўкосу на 80% ад задання.