У краіне зноў усталявалася спякотнае надвор'е. У такіх умовах хутчэй праяўляецца стомленасць, рассейваецца ўвага, пагаршаецца рэакцыя, з'яўляецца стома, млявасць, сонлівасць.
У краіне зноў усталявалася спякотнае надвор'е. У такіх умовах хутчэй праяўляецца стомленасць, рассейваецца ўвага, пагаршаецца рэакцыя, з'яўляецца стома, млявасць, сонлівасць.
Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам кантраляваць сваё самаадчуванне. Метэазалежным і людзям, якія пакутуюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні, лепш адмовіцца ад паездак, не звязаных з крайняй неабходнасцю.
Пры павышаных тэмпературах паветра не варта доўга знаходзіцца за рулём. Рэкамендуем абавязкова браць у дарогу пітную ваду, неабходныя лекі. Важна мець у наяўнасці спраўны вогнетушыцель
ДАІ нагадвае: у спякоту ні ў якім разе нельга пакідаць дзяцей адных у аўтамабілі, а таксама жывёл. Салон награваецца хутка - за 10 хвілін тэмпература ў аўто павышаецца на 11 градусаў. Такім чынам, крытычная адзнака ўсталёўваецца ўжо праз 15-20 хвілін
Інспектары ДПС арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху.