У рамках маніторынгу па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы падчас правядзення ўборкі ўраджаю галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Яўген Зуй наведаў сельскагаспадарчыя арганізацыі Лепельскага раёна.
Праводзіцца інструктаж па ахове працы, забяспечанасць работнікаў спецыяльным адзеннем, сродкамі індывідуальнай абароны, арганізацыяй гарачага харчавання, укамплектаванасць тэхнікі медыцынскімі аптэчкамі і сродкамі пажаратушэння, а таксама шэраг іншых пытанняў знаходзяцца ў пастаянным полі зроку прафсаюзаў.У ходзе прафілактычнай гутаркі з работнікамі галоўны тэхнічны інспектар працы расказаў аб абставінах і прычынах няшчасных выпадкаў, якія адбыліся пры правядзенні ўборачных работ у 2024 годзе, а таксама заклікаў усіх удзельнікаў жніва строга выконваць патрабаванні аховы працы.