На Лепельшчыне шмат жанчын, якія сваім прыкладам зараджаюць іншых на добрыя справы. Так, дырэктар ДУК "Лепельскі РКДЦ" Алена Азаронак — кіраўнік з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, удзельнічае ў грамадскім жыцці раёна і з'яўляецца прафесіяналам у сваёй справе.

Як вядома, пасада кіраўніка патрабуе ад чалавека ўмення выбудаваць працу ў калектыве, быць добрым кіраўніком і гаспадарнікам, у Алены Сямёнаўны ў гэтым напрамку маецца дастатковы вопыт.

На працягу доўгіх гадоў яна працавала загадчыцай Бароўскім яслямі-садам Лепельскага раёна і вось ужо некалькі гадоў кіруе самым творчым калектывам у раёне.

Гэтая цудоўная жанчына, сапраўды, вартая захаплення, бо ў сям'і Азаронак вырасла трое цудоўных дзяцей і ўжо ёсць унук-школьнік. Дружнай вялікай кампаніяй яны ўсе любяць збірацца ва ўтульным доме, каб даведацца адзін у аднаго пра справы, парадавацца поспехам і дасягненням родных людзей.

Алена Сямёнаўна лічыць сябе шчаслівым чалавекам: у доме ў яе мір і лад, а на працы яна займаецца любімай справай.