Жаночы хор «Бярозачка» ў чарговы раз пацвердзіў званне «народны». Пра гісторыю і поспехі калектыву распавядае кіраўнік Алена Пракаповіч.

Жаночы хор «Бярозачка» ў чарговы раз пацвердзіў званне «народны». Пра гісторыю і поспехі калектыву распавядае кіраўнік Алена Пракаповіч.

— Хор «Бярозачка» стварылі на базе Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў шасцідзясятых гадах мінулага стагоддзя. Гэта часы росквіту харавога жанру, у калектыву таксама была мужчынская група, а колькасць удзельнікаў даходзіла да 60 чалавек, — адзначае Алена Уладзіміраўна. — Хор па манеры выканання заўсёды быў акадэмічным. У рэпертуары — савецкія песні, узоры беларускай народнай творчасці і шэдэўры сусветнай класікі. Да васьмідзесятых гадоў «Бярозачка» «страціла» мужчынскія галасы і набыла цяперашнюю назву.

У 1988 годзе калектыў стаў працаваць пры Домжарыцкім сельскім Доме культуры. У 1996 годзе абараніў званне «народны». Захоўваем гэта званне і па сённяшні дзень.

— У чым асаблівасці «Бярозачкі»?

— Мы з’яўляемся адным з некалькіх калектываў вакальна-харавога жанру са званнем «народны» у вобласці, якія працуюць на вёсцы. Адзіны хор у раёне з акадэмічнай манерай спеваў. Аднак, на жаль, харавы жанр зараз не самы папулярны. Няпроста на аглядах і конкурсах скласці канкурэнцыю хорам і ансамблям, дзе спяваюць людзі з музычнай і спецыялізаванай харавой адукацыяй. «Бярозачка» — аматарскі калектыў. Мы — энтузіясты, стараемся дабівацца поспеху шляхам упартай трэніроўкі.

Маем патрэбу мы і ў прытоку новых галасоў. Аднак мінімальны тэрмін навучання акадэмічнай манеры спеваў — тры-чатыры гады. Таму нас шмат гадоў падтрымлівае калектыў Домжарыцкай школы мастацтваў, выкладчыкі якой спяваюць у нас. Шмат гадоў нам акампануе выкладчык па класе баяна Аляксандр Несан. Я выкладаю харавыя і вакальныя дысцыпліны і кірую з 1997 года.

— Якія дасягненні ўспомніце?