25 красавіка ў Мінску пад эгідай Савета Рэспублікі сумесна з ГА "Беларускі саюз жанчын" прайшла канферэнцыя "Жаночы твар Перамогі", прымеркаваная да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельніцы канферэнцыі наведалі экспазіцыі ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, азнаёміліся з выставай 120-й гвардзейскай дывізіі.У складзе дэлегацыі ад Віцебскай вобласці - Янна Міхайлаўна Бондар, намеснік старшыні Бароўскага сельскага Савета дэпутатаў, настаўнік Бароўскай дзіцячай школы мастацтваў:
- Такія мерапрыемствы вельмі важныя для захавання гістарычнай памяці!.. Гэта і вывучэнне гістарычных фактаў, абмен вопытам, пляцоўка для фарміравання новых ідэй для захавання і перадачы памяці будучым пакаленням, гэта крыніца натхнення і гонару! Я ўдзячна арганізатарам за магчымасць стаць часткай гэтай важнай падзеі!