20 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Жылы дом часткова абрынуўся з-за моцнага ветру ў Верхнядзвінскім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УМНС Марына Фандо.
Паведамленне аб здарэнні ў вёсцы Бароўка паступіла ў ЦАУ Верхнядзвінскага РАНС у 20.55. У выніку абрушэння цаглянага фронтона ўнутр зрубленага абкладзенага цаглай дома пашкоджана столявае перакрыцце ў двух пакоях. Агульная плошча абрушэння склала 10 кв. м. Гаспадыня дома 1958 года нараджэння і яе 79-гадовы бацька, які пражывае з ёй, не пацярпелі.
Падраздзяленнямі МНС праведзены работы па ачыстцы гарыщнага памяшкання ад цэглы. "Ацяпленне і электразабеспячэнне дома не парушаны", - адзначыла Марына Фандо, дадаўшы, што сёння будзе праведзена аператыўная нарада ў старшыні камісіі па НС па пытанні аднаўлення пашкоджаных канструкцый дома.
Усяго ў выніку праходжання моцнага ветру ў Віцебскай вобласці было парушана электразабеспячэнне 103 населеных пунктаў у 13 раёнах. Найбольш пацярпелі Браслаўскі, Шумілінскі, Лепельскі, Віцебскі, Лёзненскі, Докшыцкі, Мёрскі, Аршанскі, Глыбоцкі раёны. На 06.00 20 сакавіка працягваліся работы па аднаўленні электразабеспячэння 46 населеных пунктаў.-0-
БЕЛТА
Жылы дом часткова абрынуўся з-за моцнага ветру ў Верхнядзвінскім раёне
20.3.20120 праглядаў