18 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Жыхар Браслаўскага раёна атрымаў буйны штраф за перапраўку нелегалаў у Літву, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пракурор аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пракуратуры Віцебскай вобласці Ігар Лісоўскі.
У лістападзе мінулага года жыхар Браслаўскага раёна 1981 года нараджэння, які афіцыйна не працуе і не меў раней праблем з законам, арганізаваў незаконны ўезд на тэрыторыю Беларусі з Масквы чатырох грамадзян Афганістана (1979, 1983 і двух 1991 года нараджэння). Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі яго з нелегаламі каля літоўскай мяжы.
За арганізацыю незаконнай міграцыі мужчына асуджаны па ч.2 арт.371-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі да штрафу ў памеры 500 базавых велічынь (Br50 млн.). Прыгавор пакуль не ўступіў у законную сілу.-0-
БЕЛТА
Жыхар Браслаўскага раёна атрымаў буйны штраф за перапраўку нелегалаў у Літву
18.4.20120 праглядаў