2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штрафам у Br4 млн. абярнуўся для жыхара вёскі Барсукі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці "паход за хвастом для венікаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі. Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі Упраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі з незарэгістраванай стрэльбай без дазволу на адстрэл жывёл у паляўнічых угоддзях. Як растлумачылі ў прэс-службе, гэта прыраўноўваецца да палявання. "Дзяржінспектарам затрыманы патлумачыў, што стрэльбу ён знайшоў у лесе, калі пайшоў ламаць галінкі для венікаў. Па яго словах, зброя была сабрана і зараджана, ён падабраў яе, каб аднесці ў міліцыю, - распавялі ў дзяржінспекцыі. - Пры гэтым транспарціраваў стрэльбу мужчына даволі дзіўным спосабам: схаваўшы пад курткай на плячы". Докшыцкім раённым судом вынесены прыгавор па справе аб парушэнні Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, згодна з якім парушальнік прыгавораны да выплаты штрафу ў памеры 40 базавых велічынь (у цяперашні час адна базавая велічыня роўная Br100 тыс.) з канфіскацыяй зброі і пазбаўленнем права палявання на 3 гады.-0-

БЕЛТА