13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхар Аршанскага раёна размясціў у сацсетцы відэа з порна і стаў фігурантам крымінальнай справы, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка. Непрацуючы жыхар пасёлка Бабінічы Аршанскага раёна 1991 года нараджэння, паводле даных праваахоўнікаў, з сакавіка па кастрычнік 2010 года размясціў у свабодным доступе для ўсеагульнага прагляду ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт на асабістай старонцы карыстальніка ў сацыяльнай сетцы восем відэазапісаў парнаграфічнага зместу. Як патлумачылі ва УУСТ, па матэрыялах праверкі транспартнай міліцыі па гэтым факце Аршанскі райаддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт.343 КК (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт), якая прадугледжвае ад двух да чатырох гадоў пазбаўлення волі.-0-

БЕЛТА