5 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Жыхар Віцебскай вобласці спрабаваў нелегальна вывезці ў Літву цыгарэты на Br5,6 млн., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебко.
Полацкія пагранічнікі ў пункце спрошчанага пропуску "Відзы" пры даглядзе легкавога аўтамабіля "Пежо 607", кіроўца якога планаваў выехаць у Літву, выявілі тайнік, абсталяваны ў парогах машыны. Усяго пры правядзенні паглыбленага дагляду аўтамабіля былі выяўлены 664 пачкі цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
Нелегальныя цыгарэты канфіскаваны. Машына кантрабандыста затрымана да рашэння суда.
"Як правіла, кантрабандысты спрабуюць нелегальна перавезці цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі, але ў канцы кастрычніка ў тайніку ў паўпрычэпе аўтамабіля "ДАФ" былі знойдзены цыгарэты расійскай вытворчасці на суму Br636 млн.", - адзначыў Дзяніс Глебко.-0-
БЕЛТА
Жыхар Віцебскай вобласці спрабаваў нелегальна вывезці ў Літву цыгарэты на Br5,6 млн.
5.11.20120 праглядаў