20 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла – БЕЛТА/. Жыхары Віцебска зрабілі чарговы падарунак свайму заапарку – купілі для яго зубра, расказала карэспандэнту БЕЛТА дырэктар заапарка Ірына Арлова. Двухгадовага самца з Магілёўскага заапарка даставяць у найбліжэйшы час на новае месца жыхарства. Для яго гатовы вальер плошчай 400 кв.м. Такая вялікая пляцоўка адведзена з разлікам на тое, што ў наступным годзе ў зубра з'явіцца сяброўка. Зубрыха не адзіная жывёла, якую плануе набыць заапарк. Разам з ёю новасёламі павінны стаць ільвіца, кенгуру, самцы антылопы і ламы. Новых жывёл заапарк набывае па праграмах абмену з іншымі заапаркамі, а таксама за кошт дабрачынных або спонсарскіх сродкаў. Напрыклад, ільва Марка заапарку падарылі віцебскія прадпрыемствы, а на камерунскіх авечак сродкі сабралі жыхары горада. Толькі ў бягучым годзе калекцыя папоўнілася сямі відамі млекакормячых, у тым ліку насуха, лама, антылопа нільгау, мядзведзь. Віцебскі батанічны сад быў заснаваны 30 сакавіка 1992 года на базе існаваўшага ў горадзе тэатра звяроў. У цяперашні час тут на плошчы 1,3 га ўтрымліваюцца 76 відаў жывёл – больш за 1 тыс. асобін. У 2010 годзе гарадскія ўлады прыступілі да рэалізацыі праекта па будаўніцтве новых вальераў і будынкаў для заапарка ў лесапаркавай зоне на плошчы 100 га. Да ўдзелу ў рэалізацыі праекта падключаюцца гарадскія прадпрыемствы і арганізацыі. Як адзначыла Ірына Арлова, у новым заапарку на кожным вальеры, дзе будуць утрымлівацца жывёлы, набытыя за дабрачынныя або спонсарскія сродкі, з'явіцца таблічка з падзякай дарыцелям. -0-

БЕЛТА