6 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Жыхарка Лёзненскага раёна перастаралася з выхаваннем п'янага мужа - мужчына памёр. Аб здарэнні ў вёсцы Грэбеннікі карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці. Абурэнне і лютасць выклікаў у сваёй жонкі 51-гадовы мужчына, які вярнуўся з працы ў нецвярозым выглядзе. У ходзе сваркі жанчына, якая знаходзілася ў цвярозым стане, збіла яго палкай. У той жа дзень праз некаторы час мужчына, які не перанёс выхаваўчых мер жонкі, памёр. У дачыненні да жыхаркі Лёзненскага раёна 1968 года нараджэння ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.147 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага"), якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Жанчына затрымана. Раней дадзеная сям'я ўвагі праваахоўных органаў не прыцягвала і характарызавалася станоўча.-0-

БЕЛТА