2 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Жыхарка Шумілінскага раёна схіліла да занятку прастытуцыяй стрыечную сястру, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэх.
Ураджэнка Шумілінскага раёна 1984 года нараджэння, на працягу некалькіх гадоў якая займалася прастытуцыяй у Маскве, у 2008 годзе ўгаварыла 18-гадовую стрыечную сястру паехаць працаваць з ёй прадаўцом. Але, калі дзяўчаты прыехалі, аказалася, што дадзенай вакансіі для неапытнага вяскоўца няма, затое адразу ж знайшлася праца ў сферы аказання інтымных паслуг у Падольску Маскоўскай вобласці. Дзяўчына прапанову прыняла і некалькі гадоў працавала прастытуткай.
Пасля праверкі аператыўнай інфармацыі, якая паступіла аб гэтым факце ў праваахоўныя органы, у дачыненні да прадпрымальнай жыхаркі Шумілінскага раёна была ўзбуджана крымінальная справа. За уцягванне ў занятак прастытуцыяй яна асуджана да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі. Прыгавор уступіў у законную сілу.-0-
БЕЛТА
Жыхарка Шумілінскага раёна атрымала тэрмін за схіленне сястры да занятку прастытуцыяй
2.3.20120 праглядаў