29 кастрычніка, Лепель /Соб.інф./. Кожны можа спатыкнуцца і панесці пакаранне. Важна, каб памылка не стала крокам у прорву. Мэта назіральнай камісіі – дапамагчы грамадзянам, вызваленым з месцаў пазбаўлення волі, вярнуцца ў сацыум – да нармальнага жыцця, адпаведна, прадухіліць рэцыдывы.

У складзе камісіі спецыялісты, якія непасрэдна могуць дапамагчы ў вырашэнні першасных і стандартных праблем для грамадзян, што толькі што вызваліліся, у тым ліку і псіхалагічных. На нядаўнім пасяджэнні былі запрошаны 20 мужчын і адна жанчына. Прысутнічалі дванаццаць чалавек. З кожным праведзена індывідуальная гутарка. Усе мелі патрэбу ў працаўладкаванні. Пры выбары прыдатнай працы ўлічвалася месца пражывання. Да прыкладу, былы вязень з Баброва ўладкаваўся будаўніком у КУПСХП «Баброва». Многія з прысутных знайшлі сабе законную крыніцу заробку недалёка ад дома, чацвёра тых, хто меў патрэбу, справіліся з гэтым пытаннем самастойна, а жыхар Горак стаў індывідуальным прадпрымальнікам.
Іх жыццё пэўна падзялілася на «да» і «пасля» турмы, і, напэўна, час, праведзены там, не быў лепшым – хай жа ён ніколі не паўторыцца, а арыенцірам стануць законапаслухмяныя людзі.
Яўгенія ЛЯХ.