Згодна з пунктам 207-1 Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна...
Згодна з пунктам 207-1 Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны адпавядаць патрабаванням часткі другой пункта 25 дадатку 4 да Правілаў дарожнага руху.
Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абляднёным або заснежаным дарожным пакрыцці, павінны быць маркіраваны знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons». Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах.
Многім аўтамабілістам можа здацца, што купля камплекта зімовых шын — непазвольная раскоша. З іншага боку, з-за павялічанага тармазнога шляху на летніх шынах можна пабіць і сваю, і чужую машыну. А гэта ўжо зусім іншыя грошы, ды і рызыка для ўласнага здароўя.
Паважаныя кіроўцы! Вучыцеся ездзіць па-зімоваму. Нават самыя дасканалыя зімовыя шыны не могуць тварыць цуды. Таму пасля змены «абутку» ўсё ж не варта забываць пра законы фізікі. Напрыклад, зімой неабходна выконваць большую, чым звычайна, дыстанцыю да аўтамабіля, які ідзе наперадзе. Няблага б успомніць тэхніку экстраннага тармажэння (плаўнага, перарывістага, ступеньчатага). Лепш паэксперыментаваць на пустынным участку дарогі і паспрабаваць тармазіць спачатку на сухім пакрыцці, а потым на слізкай. Такім чынам можна вызначыць, як павядзе сябе аўтамабіль у розных дарожных умовах, і ацаніць розніцу ў тармазным шляху аўтамабіля на дарозе з розным каэфіцыентам счаплення. Пры гэтым вельмі важна разумець рэальныя магчымасці свайго аўтамабіля ў залежнасці ад наяўнасці тых ці іншых электронных сістэм і памятаць пра асаблівасці яго паводзін.
Не варта забываць і пра адміністрацыйную адказнасць за парушэнне п.207-1 Правілаў дарожнага руху, а яна ў адпаведнасці з часткай 5 артыкула 18.22 КоАП Рэспублікі Беларусь, прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 0,5 базавай велічыні.