Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Жыццё важней за хуткасць!» правядзе Дзяржаўтаінспекцыя на тэрыторыі Віцебскай вобласці 29 ліпеня.

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Жыццё важней за хуткасць!» правядзе Дзяржаўтаінспекцыя на тэрыторыі Віцебскай вобласці 29 ліпеня. Вельмі часта прычынай ДТЗ становіцца перавышэнне хуткасці руху. Ліхачы не проста не жадаюць вучыцца на чужых памылках, але падвяргаюць небяспецы жыццё многіх людзей. Кожныя суткі знаходзіцца дастатковая колькасць аматараў высокіх хуткасцей, якія рызыкуюць папоўніць зводку ДТЗ.

Нагадваем, што за перавышэнне хуткасці ад 20 да 30 км/г штраф складзе ад 1 да 3 базавых велічынь, за перавышэнне хуткасці ад 30 да 40 км/г – ад 3 да 10 базавых велічынь, а за перавышэнне больш чым на 40 км/г – ад 8 да 12 базавых велічынь. За паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці кіроўцы наогул могуць пазбавіцца права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да аднаго года, альбо накладзены штраф у памеры ад 5 да 15 базавых велічынь.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры выбары хуткасці руху кіроўца павінен улічваць абмежаванні хуткасці, устаноўленыя ПДР, тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху, а таксама інтэнсіўнасць руху, агляд дарогі, асаблівасці і стан транспартнага сродку і грузу, які ён перавозіць, дарожныя, метэаралагічныя ўмовы і іншыя фактары, што зніжаюць празрыстасць атмасферы і ўплываюць на бачнасць дарогі ў напрамку руху.
Усе мерапрыемствы, якія праводзіць ДАІ ў гэты дзень, будуць накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з-за перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае ўсім кіроўцам, што пры ўзнікненні аварый на высокіх хуткасцях цяжар наступстваў ДТЗ павялічваецца шматкроць! Адпраўляючыся ў дарогу, успомніце адну простую ісціну: заўсёды паспявае той, хто нікуды не спяшаецца.

Правільны выбар хуткасці – залог вашай бяспекі на дарозе!

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, будзьце ўзаемна ветлівыя і максімальна асцярожныя, беражыце сябе і тых, хто побач.

Строга выконвайце Правілы дарожнага руху, не рызыкуйце сваім жыццём і жыццём навакольных, не парушайце хуткасны рэжым, будзьце максімальна ўважлівыя за рулём - бо дома вас чакаюць жывым