30 мая, Віцебск /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Жыллёва-камунальная гаспадарка Віцебскай вобласці павінна дамагчыся двухразовага зніжэння цеплавых страт. Такі даручэнне перад камунальнымі службамі сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама паставіў яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле даных упраўлення ЖКГ аблвыканкама, у ацяпляльным сезоне 2011-2012 гадоў цеплавыя страты па падведамных прадпрыемствах склалі 19,7%. У грашовым эквіваленце гэта перавысіла Br6 млрд. Па словах начальніка ўпраўлення ЖКГ Юрыя Дзядзялы, у наступным ацяпляльным сезоне 2012-2013 гадоў страты цяпла не павінны перавысіць 17%. Для гэтага ў рэгіёне будзе праведзена інвентарызацыя цеплавых сетак, кацельняў. "Падобныя страты наносяць прамы эканамічны ўрон дзяржаве", - канстатаваў Аляксандр Косінец. Камунальнікі павінны дамагчыся двухразовага зніжэння цеплавых страт і давесці яго да ўзроўню 3-8%. Губернатар запатрабаваў, каб кіраўнікі службаў неслі персанальную адказнасць за неефектыўнае выкарыстанне энерганосьбітаў і невыкананне патрабаванняў Дырэктывы №3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы". Рацыянальнае выкарыстанне энергурэсурсаў, матэрыяльных сродкаў з'яўляецца залогам стабільнага фінансавага стану прадпрыемстваў галіны, падкрэсліў губернатар.-0-

БЕЛТА