Журналісты раённай газеты «Лепельскі край» пабывалі ў аздараўленчым школьным лагеры, а таксама ў лагеры працы і адпачынку на базе гімназіі г. Лепеля
9.7.20250 праглядаў
Хлопцы азнаёміліся са спецыфікай журналісцкай справы, даведаліся пра працэс стварэння друкаванага прадукту – газеты, а таксама пра асаблівасці сацыяльных сетак, даведаліся, як нараджаюцца навіны, якія спецыялісты працуюць над матэрыяламі і чаму аб'ектыўнасць – галоўны прынцып журналістыкі. Прыемна, што хлопцы цікавіліся раённай газетай: пра тое, калі яна была заснавана, і дзе яе друкуюць. - Такія сустрэчы накіраваны не толькі на папулярызацыю журналісцкага рамяства, але і пошук новых цікавых інфармацыйных нагод. Моладзь заўсёды падказвае цікавыя ідэі, а мы з задавальненнем іх рэалізуем, - адзначыла галоўны рэдактар раённай газеты Яна Міснік.