Хлопцы даведаліся пра тонкасці журналісцкай прафесіі: як ствараецца газета, чым адрозніваюцца навіны ў сацсетках, хто працуе над матэрыяламі і чаму важна захоўваць аб'ектыўнасць.
Асаблівую цікавасць у падлеткаў выклікала гісторыя выдання: яны пыталіся пра тое, калі з'явілася газета і дзе яе друкуюць.— Падобныя сустрэчы дапамагаюць не толькі расказаць пра прафесію, але і знайсці свежыя тэмы для публікацый. Хлопцы часта прапануюць нестандартныя ідэі, якія мы з задавальненнем увасабляем, — падзялілася намеснік галоўнага рэдактара Наталля Храпавіцкая.