Журналісты з усёй вобласці з'ехаліся на І Злёт маладых спецыялістаў «МедыяСтарт».

Маладых спецыялістаў прывітаў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Віктаравіч Дурноў:

«У вас зараз наступіў вельмі цікавы этап жыцця. Вы выбралі цікавую прафесію, няпростую. Складанасцей будзе шмат, не бывае гладкага шляху. Але калі ты робіш працу добра, для людзей - вынік будзе».

На мерапрыемстве прысутнічала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Уладзіміраўна Новіцкая:

«Вы прыйшлі ў самую цікавую прафесію, вы павінны ведаць пра ўсё. Ад маладых журналістаў мы чакаем ваш погляд на тое, што адбываецца ў нашай краіне і ў свеце, як вы гэта бачыце».

Перад сваімі падапечнымі выступілі галоўны рэдактар абласной газеты «Віцебскія весці» Наталля Камлёва і галоўны рэдактар газет «Віцьбічы» і «Вечарні Віцебск» Дыяна Курыла. Кіраўнікі СМІ пажадалі маладым спецыялістам удачы ў кожным пачынанні і падзяліліся ўласным першым вопытам работы.

Пра сваю працу расказалі Сафія Барысенка і Марыя Дзекан, якія ўжо паспелі заявіць пра сябе ў медыяпрасторы.

vitebsk-region.gov.by