Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі: у бліжэйшую ноч у многіх рэгіёнах краіны чакаюцца моцны мокры снег і дождж, калянулявая тэмпература, парывісты вецер, на дарогах галалёдзіца.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў у складаных умовах надвор'я прытрымлівацца стрыманага стылю кіравання, не здзяйсняць рэзкіх манеўраў, разгонаў і тармажэнняў, пры пагаршэнні бачнасці выкарыстоўваць блізкае святло фар.

Неабходна правільна выбіраць бяспечную хуткасць руху ў канкрэтнай дарожнай сітуацыі. Варта павялічыць дыстанцыю, быць максімальна асцярожнымі пры праездзе пешаходных пераходаў, скрыжаванняў і закругленняў дарог. Абавязкова прышпіліцца самім і забяспечыць бяспечную перавозку пасажыраў, асабліва дзяцей.

Калі вы яшчэ не паспелі правесці сезонную змену шын, устрымайцеся ад паездак на асабістым транспарце.

Пешаходам важна быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі. Глядзіце па баках, не рабіце рэзкіх рухаў, будзьце прадказальныя для кіроўцаў. У цемры абавязкова пазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі!

Арганізаваны кругласутачны маніторынг дарожнай абстаноўкі. Супрацоўнікі міліцыі арыентаваны на аказанне дапамогі кіроўцам і пешаходам.