На выходных па ўсёй краіне чакаюцца перапады тэмпературы ад плюсавай удзень да мінусавай уночы. Шчодрыя снегапады і галалёд могуць стаць сур'ёзнай небяспекай для ўдзельнікаў дарожнага руху.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе аўтааматарам не спяшацца мяняць зімовыя шыны на летнія. Тым, хто ўжо падрыхтаваў аўто да цёплага сезону - адмовіцца ад паездак у непагадзь.Важна памятаць, што слізкае дарожнае пакрыццё пры апрацоўцы супрацьгалалёдным складам не адразу становіцца бяспечным, для працы рэагентаў неабходны пэўны час і інтэнсіўнасць руху.
Асноўныя правілы для кіроўцаў: захаванне бяспечнай хуткасці і дыстанцыі, адмова ад рэзкіх манеўраў і тармажэнняў.
Пешаходам трэба разумець, што на слізкай дарозе ў разы павялічваецца тармазны шлях, а пры ўжыванні экстраннага тармажэння аўтамабіль можа пайсці ў некіраваны занос. Неабходна паводзіць сябе прадказальна для навакольных, пераходзіць дарогу толькі ў дазволеных месцах і толькі пераканаўшыся, што ўсе кіроўцы вас заўважылі і паспяваюць спыніцца. У непагадзь не выкарыстоўвайце сродкі персанальнай мабільнасці. У цёмны час сутак на неасветленых вуліцах і за горадам пазначайце сябе святлоадбіўнымі элементамі!
У складаных умовах надвор'я арганізуецца кругласутачны маніторынг стану вулічна-дарожнай сеткі, а праца асабістага складу ДПС арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам руху.