Зімовыя заморы назіраюцца ў выніку як поўнага спынення паступлення кіслароду з паветра, так і рэзкага абмежавання жыццядзейнасці раслін пад лёдам. Усталяванне трывалага лядовага покрыва і немагчымасць кантакту вады з паветрам з'яўляецца асноўным фактарам, які можа паслужыць прычынай замору.
Зімовыя заморы назіраюцца ў выніку як поўнага спынення паступлення кіслароду з паветра, так і рэзкага абмежавання жыццядзейнасці раслін пад лёдам. Усталяванне трывалага лядовага покрыва і немагчымасць кантакту вады з паветрам з'яўляецца асноўным фактарам, які можа паслужыць прычынай замору.
Зімовы замор рыбы ўзнікае ў межах кожнага асобнага вадаёма не паўсюдна, а на асобных участках, плошчы якіх змяняюцца з году ў год. У залежнасці ад працягласці і ўстойлівасці лядовага покрыва, запасу вады і шчыльнасці пасадкі рыбы ў адны зімы рыбы гінуць цалкам, у іншыя гінуць толькі больш адчувальныя да недахопу кіслароду асобіны. Вельмі вялікую шкоду зімуючай рыбе можа нанесці рэзкае ваганне ўзроўню вады, у выніку якога адбываецца прыцісканне лёдам рыбы ў прыбярэжнай паласе вадаёма, і яна гіне.
Першыя прыкметы зімовых замораў рыбы — з'яўленне ў лунках і прарубах маляўкі рыбы. Вада ў гэты перыяд набывае непрыемны пах, становіцца мутнай.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце» дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі і грамадзяне абавязаны прымаць меры па абароне дзікіх жывёл і рыбы, якія апынуліся ў надзвычайных сітуацыях.
Адказнымі за арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў па прадухіленні заморных з'яў у адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з'яўляюцца арандатары, карыстальнікі рыбалоўных угоддзяў (у арандаваных, прадастаўленых у бязвыплатнае карыстанне рыбалоўных угоддзях), мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы (у рыбалоўных угоддзях фонду запасу).
Рыбаловы-аматары, якія бываюць на вадаёмах, таксама не павінны заставацца ўбаку. Яны могуць дапамагчы зімуючай рыбе, прарабляючы лункі і такім чынам «запускаючы» дадатковую колькасць кіслароду ў ваду.
Якія ж неабходна прымаць меры, каб не дапусціць масавай гібелі рыбы ў зімовы перыяд?
Па-першае, своечасова прарабляць прарубы на вадаёмах. Колькасць іх залежыць ад плошчы вадаёма і ў сярэднім складае 3-5 штук на