Зімовыя заморы назіраюцца ў выніку як поўнага спынення паступлення кіслароду з паветра, так і рэзкага абмежавання жыццядзейнасці раслін пад лёдам. Усталяванне трывалага лядовага покрыва і немагчымасць кантакту вады з паветрам з'яўляецца асноўным фактарам, які можа паслужыць прычынай замораў.
Зімовыя заморы назіраюцца ў выніку як поўнага спынення паступлення кіслароду з паветра, так і рэзкага абмежавання жыццядзейнасці раслін пад лёдам. Усталяванне трывалага лядовага покрыва і немагчымасць кантакту вады з паветрам з'яўляецца асноўным фактарам, які можа паслужыць прычынай замораў.
Зімовы замор рыбы ўзнікае ў межах кожнага асобнага вадаёма не паўсюдна, а на асобных участках, плошчы якіх змяняюцца з году ў год. У залежнасці ад працягласці і ўстойлівасці лядовага покрыва, запасу вады і шчыльнасці пасадкі рыбы ў адны зімы рыбы гінуць цалкам, у іншыя гінуць толькі больш адчувальныя да недахопу кіслароду асобіны. Вельмі вялікую шкоду зімуючай рыбе можа нанесці рэзкае ваганне ўзроўню вады, у выніку якога адбываецца прыцісканне лёдам рыбы ў прыбярэжнай паласе вадаёма, і яна гіне.
Першыя прыкметы зімовых замораў рыбы — з'яўленне ў лунках і прарухах моладзі рыбы. Вада ў гэты перыяд набывае непрыемны пах, становіцца мутнай.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце» дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі і грамадзяне абавязаны прымаць меры па абароне дзікіх жывёл і рыбы, якія апынуліся ў надзвычайных сітуацыях.
Адказнымі за арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў па прадухіленні заморных з'яў у адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з'яўляюцца арандатары, карыстальнікі рыбалоўных угоддзяў (у арэндаваных, прадастаўленых у бязвыплатнае карыстанне рыбалоўных угоддзях), мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы (у рыбалоўных угоддзях фонду запасу).
Рыбаловы-аматары, якія бываюць на вадаёмах, таксама не павінны заставацца ўбаку. Яны могуць дапамагчы зімуючай рыбе, прарабляючы лункі і такім чынам «запускаючы» дадатковую колькасць кіслароду ў ваду.
Якія ж неабходна прымаць меры, каб не дапусціць масавай гібелі рыбы ў зімовы перыяд?
Па-першае, своечасова прарабляць прарухі на вадаёмах. Іх колькасць залежыць ад плошчы вадаёма і ў сярэднім складае 3-5 штук на
адзін гектар. Прарубы прарабляюць як у цэнтры вадаёма, так і па яго перыметры, дзе глыбіня незамярзальнага слоя складае 50-60 см. Для прадухілення замярзання праруб неабходна ў іх усталяваць снапы з трыснягу, рагозу, іншых полых «дыхаючых» раслін і падвесіць мяшкі з соллю.Па-другое, уносіць вапну ў вадаёмы. Вапнаванне спрыяе раскладанню і паскарэнню мінералізацыі арганічнага рэчыва, а таксама паляпшае газавы рэжым, нейтралізуе кіслую рэакцыю вады. Негашаную вапну ўносяць з разліку 1-2 цэнтнера на гектар, пры выкарыстанні гашанай вапны або молатага вапняку нормы ўнясення павялічваюцца адпаведна ў 1,3 і 1,8 раза.
Па-трэцяе, падвешваць мяшкі з соллю ў такіх прарубах з разліку 5 кг-мяшок. У якасці солі можа быць рэкамендавана і тэхнічная соль, якая выкарыстоўваецца для ачысткі катлоў у кацельнях.
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць усіх, хто бывае на вадаёмах, пры першых прыкметах зімовых замораў рыбы паведамляць у Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8 (02132) 3-43-85, 8(029)291-42-55 або самастойна прымаць вышэйназваныя меры для выратавання рыбы.