У актавай зале Лепельскага УЭС Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы з супрацоўнікамі арганізацыі электрычнай сувязі і Лепельскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

У актавай зале Лепельскага УЭС Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы з супрацоўнікамі арганізацыі электрычнай сувязі і Лепельскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз  Рэспублікі Беларусь. 

У абмеркаванні прынялі ўдзел начальнік Лепельскага УЭС Анатоль Купрэвіч, пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт і старшы інжынер Лепельскага раённага аддзела па НС Дзмітрый Венжык. 
Разгледзелі актуальныя пытанні па лініі РАНС і раённай пракуратуры. 
Дзмітрый Венжык распавёў пра статыстыку пажараў у раёне і вобласці, нагадаў аб неабходнасці быць асцярожнымі пры навядзенні парадку каля прыватных жылых дамоў, на дачах, аб выпальванні сухой расліннасці, пожніўных рэшткаў і травы на корань. 
Віталь Жыгімонт у чарговы раз нагадаў аб надзённай тэме нашых дзён – махлярах. 
— Яны вынаходзяць усё больш і больш спосабаў крадзяжу грашовых сродкаў шляхам ашуканства і злоўжывання даверам насельніцтва, часта ў гэтым вінаватыя і самі пацярпелыя. Самы распаўсюджаны спосаб ашуканства – інтэрнэт-махлярства. Як паказвае практыка, зламыснікі ўмела выкарыстоўваюць усю даступную інфармацыю і тэхналогіі, разбіраюцца ў псіхалогіі людзей, прымушаючы ахвяру раскрываць звесткі аб сабе, сваіх блізкіх, дадзеныя банкаўскіх або разліковых рахункаў. Калі вам тэлефануюць і прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, міліцыі або іншых структур – ператэлефануйце па афіцыйных нумарах фінансавых арганізацый і праваахоўных органаў, самастойна набіраючы нумар. Нікому не паведамляйце поўныя рэквізіты банкаўскіх картак, PIN-код, CVC/CVV-коды і аднаразовыя паролі для пацвярджэння аперацый. Калі ў дачыненні да вас або вашых блізкіх учынены супрацьпраўныя дзеянні, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася, у міліцыю, — падсумаваў пракурор Лепельскага раёна.