Абласное першынство па боксе сярод юнакоў прайшло ў г. Крупкі Мінскай вобласці. Шэсць выхаванцаў Лепельскай СДзЮСШОР прынялі ў ім удзел і вярнуліся дадому з 5 залатымі медалямі і срэбным.
Кірыл Дземка ў вагавой катэгорыі 36 кг. заняў першае месца, у крыху меншай вазе – 34 кг., вызначыўся Улад Закрэўскі. Не было роўных у катэгорыі 40 кг. Яўгену Маркоўскаму і ў катэгорыі 52 кг. - Паўлу Атрахімовічу. Апраўдаў надзеі бацькі, які возіць хлопчыка на трэніроўкі за 30 км., Алег Юрчанка, які заняў першае месца ў катэгорыі 46 кг. Другім у вазе 80 кг. стаў Васіль Халяўкін.