6 мая, Мінск /Кар. БелТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні стандарту МВФ, па папярэдніх даных, у красавіку 2011 года павялічыліся на $32,1 млн., або на 0,9%, і на 1 мая 2011 года іх аб'ём склаў $3793,5 млн. у эквіваленце. Пра гэта паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў краіны ўзрастаў на $86,3 млн. і на 1 мая 2011 года дасягнуў $5340 млн. у эквіваленце. У Нацбанку растлумачылі, што павелічэнне золатавалютных рэзерваў у асноўным абумоўлена ростам коштаў на каштоўныя металы і дынамікай курсаў замежных валют на міжнародных рынках. Пры гэтым у красавіку бягучага года Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі былі выкананы ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце. У Нацбанку нагадалі, што галоўнай задачай, якая пастаўлена Прэзідэнтам Беларусі перад Нацыянальным банкам і ўрадам, з'яўляецца недапушчэнне далейшага зніжэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і нарошчванне іх да канца 2011 года да велічыні, якая адпавядае 3-месячнаму сярэдняму імпарту (у эквіваленце $9-10 млрд.), што забяспечыць неабходны ўзровень знешнеэканамічнай бяспекі краіны.-0-

БелТА