5 кастрычніка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Па папярэдніх даных, у верасні аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ практычна не змяніўся і на 1 кастрычніка 2012 года склаў $8126 млн. у эквіваленце. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Нацыянальнага банка Беларусі. У нацыянальным вызначэнні ўзровень золатавалютных рэзерваў павялічыўся на $70,5 млн. і на 1 кастрычніка 2012 года склаў $8829 млн. у эквіваленце. "На аб'ём золатавалютных рэзерваў паўплывала пагашэнне ў поўным аб'ёме знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі, якое было кампенсавана ростам цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў", - растлумачылі ў Нацыянальным банку.-0-

БЕЛТА