7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле папярэдніх даных, аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 лютага гэтага года склаў $7968,2 млн., павялічыўшыся з пачатку года на $52,3 млн. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.
У нацыянальным вызначэнні золатавалютныя рэзервы дасягнулі ўзроўню ў $9493,5 млн., павялічыўшыся за студзень 2012 года на $106,3 млн.
Росту золатавалютных рэзерваў у студзені спрыяла павелічэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама станоўчае сальда куплі-продажу замежнай валюты ў ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Пры гэтым Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі былі выкананы ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.-0-
БЕЛТА
Золатавалютныя рэзервы Беларусі з пачатку года выраслі на $52,3 млн. па стандартах МВФ
7.2.20120 праглядаў