7 сакавіка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ, па папярэдніх даных, на 1 сакавіка 2012 года склаў $8035,1 млн., павялічыўшыся па выніках лютага на $53,9 млн. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка. У нацыянальным вызначэнні ўзровень золатавалютных рэзерваў павялічыўся на $78,2 млн. і на 1 сакавіка 2012 года склаў $9584,7 млн. "Росту золатавалютных рэзерваў спрыяла павелічэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты ў ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа"", - растлумачылі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка. Пры гэтым у лютым бягучага года Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі былі выкананы ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.-0-

БЕЛТА