Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая, па папярэдніх даных, склалі $7 882,9 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Нацыянальнага банка.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая, па папярэдніх даных, склалі $7 882,9 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Нацыянальнага банка.
За красавік золатавалютныя рэзервы выраслі на $96,2 млн (на 1,2%) пасля зніжэння ў сакавіку на $1 018,4 млн (на 11,6%).
Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку стала купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Павелічэнню рэзерваў таксама спрыяў рост кошту грашовага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.
У красавіку ўрадам і Нацыянальным банкам выкананы знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце на суму каля $317 млн.
Згодна з асноўным напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за $7,3 млрд.