Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2021 года, па папярэдніх даных, склалі $8459,9 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Нацыянальнага банка.

За верасень 2021 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $36,8 млн (на 0,4%) пасля росту ў жніўні на $1054,3 млн (на 14,2%).

"Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках верасня ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму парадку $240 млн, а таксама змяншэннем кошту грашовага золата. Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у верасні спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", - адзначылі ў Нацбанку.

Згодна з асноўным напрамкам грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за $6 млрд.

Белта