Ратуючыся ад спёкі, мы імкнемся акунуцца ў раку, возера. На жаль, не кожны вадаём прыдатны для купання: дно зарасло водарасцямі, маюцца малюскі, побач гняздуюцца вадаплаўныя птушкі.
Ратуючыся ад спёкі, мы імкнемся акунуцца ў раку, возера. На жаль, не кожны вадаём прыдатны для купання: дно зарасло водарасцямі, маюцца малюскі, побач гняздуюцца вадаплаўныя птушкі.
Пасля купання ў такіх вадаёмах чалавек можа выявіць у сябе таксіка-алергічнае захворванне – церкарыёз, або «сверб купальшчыкаў». Узбуджальнік гэтага захворвання – мікраскапічныя лічынкі гельмінтаў вадаплаўных птушак, якія паразітуюць у целе прамежкавых гаспадароў – рачных малюскаў-прудавікоў. Лічынкі свабодна перамяшчаюцца ў вадзе і такім чынам трапляюць у арганізм канчатковых гаспадароў – птушак сямейства качыных і чаек, а могуць трапіць да выпадковага гаспадара – чалавека, які знаходзіўся ў вадаёме. У арганізме чалавека яны хутка гінуць, але паспяваюць выклікаць алергічную рэакцыю.
Звычайна праз 10-15 хвілін пасля купання ў заражаным церкарыямі вадаёме скура ў месцах пранікнення лічынак гельмінтаў (часцей: галёнкі, сцёгны, ягадзіцы) чырванее, адчуваецца паколванне, паленне, сверб, пазней з'яўляецца сып, можа падняцца тэмпература цела. Праз 2-3 дні сверб пачынае сціхаць, але сып застаецца яшчэ на некалькі дзён. Часам пацярпелыя адчуваюць слабасць, галавакружэнне, парушэнне сну; у цяжкіх выпадках – павышэнне тэмпературы, сухі кашаль.
Церкарыёз не з'яўляецца інфекцыйным захворваннем і не можа перадавацца ад аднаго чалавека да іншага. Да таго ж сверб купальшчыка не нясе сур'ёзнай небяспекі для людзей і, як правіла, мае добры прагноз. Сімптомы звычайна праходзяць на працягу некалькіх дзён, бо лічынкі шыстасом не могуць выжываць у чалавечым арганізме больш працяглы перыяд.
Пазбавіцца ад свербу можна, прыклаўшы да паражаных месцаў марлевыя сурвэткі, змочаныя ў растворы соды (чайная лыжка на шклянку вады). Можна выкарыстоўваць супрацьсвербныя мазі і гелі, якія ўтрымліваюць проціалергічны кампанент. Калі сверб вельмі моцны, неабходна звярнуцца да ўрача.
Каб пазбегнуць заражэння, неабходна памятаць і выконваць наступныя правілы.