Зоркі ёсць не толькі на небе, яны яшчэ і пагоны ўпрыгожваюць. Старшы памочнік пракурора па Лепельскім раёне Аркадзь Дземідавец нядаўна атрымаў сваю трэцюю зорку, стаўшы юрыстам другога класа.  Прыйшоў на службу ў верасні 2011 года па размеркаванні. Першая справа – запазычанасць па выплаце аліментаў. У прынцыпе, нічога складанага, тым больш для чалавека з добрай тэарэтычнай падрыхтоўкай. Аднак усяго праз месяц узяўся вывучаць матэрыялы аб прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Гісторыя кранальная і таму запомнілася надоўга. Мужчына, знаходзячыся на сенакосе з сужыцелькай, моцна выпіў, пасля чаго пасварыўся і накалоў цела ахвяры відэльцамі.

Зоркі ёсць не толькі на небе, яны яшчэ і пагоны ўпрыгожваюць. Старшы памочнік пракурора па Лепельскім раёне Аркадзь Дземідавец нядаўна атрымаў сваю трэцюю зорку, стаўшы юрыстам другога класа.

 Прыйшоў на службу ў верасні 2011 года па размеркаванні. Першая справа – запазычанасць па выплаце аліментаў. У прынцыпе, нічога складанага, тым больш для чалавека з добрай тэарэтычнай падрыхтоўкай. Аднак усяго праз месяц узяўся вывучаць матэрыялы аб прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Гісторыя кранальная і таму запомнілася надоўга. Мужчына, знаходзячыся на сенакосе з сужыцелькай, моцна выпіў, пасля чаго пасварыўся і накалоў цела ахвяры відэльцамі. 

 Суразмоўнік добра арыентуецца ў прафесійнай абстаноўцы і лёгка пазначае цяперашнія найбольш распаўсюджаныя злачынствы. На першую пазіцыю выйшлі крадзяжы, затым -- абавязаныя асобы, якія ўхіляюцца ад пакрыцця расходаў дзяржаве, і неплацельшчыкі аліментаў. Прычым сітуацыя з абавязанымі асобамі складаней. У асноўным, гэта пазбаўленыя бацькоўскіх правоў людзі, якія злоўжываюць алкаголем і не жадаюць працаваць. Трэція ў спісе – грамадзяне, якія прыцягваюцца за паўторную п'янку за рулём на працягу года.