24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белтэлекам" з 24 лютага павысіла на 20% тарыфы на міжнародныя тэлефонныя злучэнні і паслугі па пропуску трафіку з Расіяй, Украінай, Малдовай і Узбекістанам. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Акрамя таго, цяпер ільготны тарыф за кожную поўную або няпоўную хвіліну міжнароднага тэлефоннага злучэння будзе прымяняцца з 23.00 да 6.00 у любы дзень тыдня.
Змены ў РУП "Белтэлекам" патлумачылі выхадам на бясстратнасць паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі. "Кампанія "Белтэлекам" працягвае праводзіць узважаную тарыфную палітыку і робіць усё магчымае, каб кліентам былі даступныя перадавыя тэхналогіі", - запэўнілі ў кампаніі.
Што немалаважна, аб змене тарыфаў нацыянальны аператар сувязі паведаміў на сваім афіцыйным сайце бліжэй да вечара 23 лютага. Згодна з пастановай Саўміна №135 ад 9 лютага 2012 года, якая ўступіць у сілу праз 3 месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання, аператары электрасувязі павінны будуць паведамляць абанентаў аб усіх уносімых зменах у дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі і ў тарыфы, устаноўленыя тарыфным планам, не пазней чым за 10 дзён да ўнясення змяненняў.-0-
БЕЛТА
Званіць з Беларусі ў Расію стала даражэй на 20%
24.2.20120 праглядаў