Яркай падзеяй у культурным жыцці горада Лепеля стаў дзіцячы песенны конкурс “Звонкія галасы”, які прайшоў 6 лістапада 2011 года ў раённым Доме культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел юныя таленты раённага Дома культуры, дзіцячых школ мастацтваў і сельскіх Дамоў культуры. Дзесяць юных выканаўцаў праявілі сваё вакальнае майстэрства, артызм, яркае ўражанне пакінулі ў гледачоў арыгінальныя касцюмы.

 Удзельнікі былі ўзнагароджаны Дыпломамі ў розных намінацыях і атрымалі ў падарунак мяккія цацкі. Галоўны прыз - прыз гледачовых сімпатый - дастаўся васьмігадоваму Сцяпану Дземку, які прадстаўляў Слабадскі сельскі Дом культуры.