Прафілактычнае мерапрыемства пад такой назвай праводзіць з 9 па 12 верасня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны. Яно накіравана на прафілактыку ДТЗ з удзелам непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху.

Праваахоўнікі не толькі ўзмоцняць кантроль за дарожнай бяспекай, але і правядуць шэраг прафілактычных акцый.

Кожнаму кіроўцу неабходна памятаць, што дзеянні дзіцяці непрадказальныя. Да мінімуму зніжайце хуткасць і будзьце гатовыя ў любы момант спыніць аўтамабіль. Таксама неабходна праяўляць максімальную асцярожнасць, праязджаючы па дваравых тэрыторыях. На “зебры” ў абавязковым парадку прапускайце пешаходаў.

Даведачна: на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 29 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, з якіх трое дзяцей загінулі, раненні атрымалі 31 дзіця, на тэрыторыі Сенненскага раёна