Аб стане гандлю і грамадскага харчавання ў Лепельскім раёне

Гандлёвая інфраструктура Лепельскага раёна прадстаўлена: 336 гандлёвымі аб'ектамі, у тым ліку 189 крамамі з агульнай гандлёвай плошчай 18,7 тыс. кв.м., 85 аб'ектамі грамадскага харчавання, у тым ліку 50 агульнадаступнымі на 1512 месцаў, 1 гандлёвым цэнтрам і 2 рынкамі. Сельскае насельніцтва абслугоўвае 49 крамаў, а таксама 5 аўтакрамаў Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства і 1 – аддзяленне паштовай сувязі г. Лепель № 4. Згодна са звесткамі дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь» на тэрыторыі Лепельскага раёна бытавыя паслугі насельніцтву аказваюць 72 суб'екты гаспадарання, з іх 57 – індывідуальныя прадпрымальнікі (79,2%) і 18 юрыдычныя асобы (25,0%), функцыянуе 60 аб'ектаў, у тым ліку 11 – у сельскай мясцовасці.

Увазе суб'ектаў гаспадарання!

З мэтай арганізацыі гандлёвага абслугоўвання на тэрыторыі в. Бароўка (раён артбазы) прапануецца:

здача ў арэнду будынка крамы па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Бароўскі с/с, 5К: асобна стаячы аднапавярховы будынак плошчай 120,8 кв.м. і ганак 0,83 кв.м., абсталяванне мясцовым ацяпленнем (кацёл на цвёрдым паліве), электразабеспячэннем, халодным водазабеспячэннем, каналізацыяй, вентыляцыяй з натуральным прымусам;

размяшчэнне нестацыянарнага гандлёвага аб'екта (павільён/аўтакрама) для рэалізацыі харчовых і нехарчовых тавараў (прылеглы тэрыторыя да дома 5/2).

Кантактныя тэлефоны: + 375 2132 67049, + 375 2132 34990 (аддзел эканомікі Лепельскага райвыканкама).

Увазе суб'ектаў гаспадарання

У адпаведнасці са артыкулам 13.12 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях адсутнасць у рэалізацыі ў нарыхтоўшчыка ў гандлёвым аб'екце ў міжсезонны перыяд пладаагародніннай прадукцыі са стабілізацыйных фондаў тавараў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дванаццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад дваццаці да двухсот базавых велічынь.

Упаўнаважаны па абароне правоў спажыўцоў у Лепельскім раённым выканаўчым камітэце

Шкіранда Юлія Міхайлаўна, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі
кабінет № 212, тэлефон 3-49-90.

Інфармуем, што з мэтай павышэння ўзроўню прававой пісьменнасці і інфармаванасці спажыўцоў МАРГ створаны Telegram-канал па пытаннях правоў спажыўцоў і спосабах іх абароны: «МАРГ аб правах спажыўцоў». Падпісацца можна па спасылцы https://t.me/consumer_rights_by_MART

Інфармацыйныя рэсурсы