***

28 августа 2013

***

Кандытарская прадукцыя -- тарты, пячэнне, піражкі, бісквіт і пернікі, што выпускаюцца ў філіяле РУВП “Віцебскхлебпрам” “Лепельскі хлебазавод”, заўсёды карысталася попытам сярод пакупнікоў. У маі ў гандлёвыя прадпрыемствы нашага раёна хлебазавод паставіў пяць тон кандытарскіх вырабаў, у чэрвені -- пяць тон, у ліпені –шэсць, а на працягу жніўня -- больш за чатыры тоны кандытарскай прадукцыі.

20 тон ласункаў

Тэрміновая дапамога

Другі год у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе адзяленне тэрміновай сацыяльнай дапамогі, работнікі якога сталі незаменнымі памочнікамі для адзінокіх пажылых людзей, а таксама тых, якія адзінока пражываюць. На працягу чэрвеня, ліпеня і жніўня была аказана дапамога 86 пенсіянерам ва ўзросце больш за 60 год. Самыя запатрабаваныя паслугі -- касьба травы мотакасой, колка, распілоўка і ўкладка дроў, малярныя работы, выкопванне бульбы, а ў перыяд вясны -- ускопванне глебы. У аддзяленні прадугледжаны таксама паслугі чатырох сядзелак, транспартная дастаўка. Даход ад разавых паслуг аддзялення за чэрвень, ліпень і жнівень склаў пяць мільёнаў 513 тыясч рублёў, за работу сядзелак -- два мільёны 874 тысячы, а за транспартныя паслугі -- адзін мільён рублёў.

Прайшлі курс лячэння

У дзіцячай абласной бальніцы медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарата створаны належныя ўмовы для лячэння артапедычных захворванняў. У чэрвені тут прайшлі неабходны курс лячэння 38 дзяцей, у ліпені -- 69, а на працягу жніўня -- 50.