***

2 сентября 2013

***

На Лепельшчыне зараз карыстаюцца тэлефоннай сувяззю  праз правадныя лініі 15349 абанентаў. Толькі за першае паўгоддзе спецыялістамі раённага вузла электрычнай сувязі было падключана 130 новых тэлефонных апаратаў.

Стацыянарныя тэлефоны не здаюць пазіцыі

На Лепельшчыне зараз карыстаюцца тэлефоннай сувяззю  праз правадныя лініі 15349 абанентаў. Толькі за першае паўгоддзе спецыялістамі раённага вузла электрычнай сувязі было падключана 130 новых тэлефонных апаратаў.

                  
Расце цікавасць да інтэрнэта

Высокахуткасным інтэрнэтам з дапамогай правадной тэлефонай сеткі зараз карыстаюцца ў нашым горадзе і раёне 6,5 тысяч чалавек. Толькі з пачатку бягучага года колькасць інтэрнэтчыкаў вырасла больш як на 700.

Інтэрактыўная “Зала”

Эфірнае тэлебачанне заменіцца лічбавым. У большасці жыхароў горада і раёна ўжо цяпер маецца альтэрнатыва, яны могуць у любы момант падключыцца да якаснага лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання “Зала” з яго дзесяткамі тэлеканалаў. Па заяўцы гэта зробяць спецыялісты раённага вузла электрычнай сувязі ўсім тым, у каго ўстаноўлены дома або ў кватэры стацыянарны тэлефонны апатат. За пэўную штомесячную плату такім чынам ужо глядзяць тэлеперадачы 4700 абанентаў Лепельшчыны, у тым ліку 540 чалавек упершыню падключылася да інтэрактыўнага тэлебачання “Зала” ў студзені-ліпені бягучага года.


Даналічана…  584 мільёны

Па выніках кантрольнай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Лепельскаму раёну толькі за студзень-чэрвень 2013 года даналічана ў бюджэт па дзеючых суб’ектах гаспадарання 584 млн. рублёў, у тым ліку штрафаў – 139,9 млн. рублёў.