***

3 сентября 2013

***

На базе СДЮШАР па гандболе прайшоў традыцыйны міжнародны турнір. У ім прынялі ўдзел каманды Расіі, Украіны і Беларусі. Нашу краіну прадстаўлялі аматары ручнога мяча з Мінска, Полацка і Лепеля.

Гандбольны турнір

На базе СДЮШАР па гандболе прайшоў традыцыйны міжнародны турнір. У ім прынялі ўдзел каманды Расіі, Украіны і Беларусі. Нашу краіну прадстаўлялі аматары ручнога мяча з Мінска, Полацка і Лепеля. Хаця нашы землякі не занялі на гэтых спаборніцтвах прызавога месца, гэта – не галоўнае. Турнір ужо даўно ператварыўся ў штогадовую сустрэчу сяброў, якія не ўяўляюць свайго жыцця без любімага віду спорта.

                  

       Старты дарожнікаў


У Глыбокім адбыліся абласныя спаборніцтвы IX летняй спартакіяды РУП “Віцебскаўтадар”. У іх прынялі ўдзел адзінаццаць каманд, каля 200 лепшых спартсменаў. Выяўляліся мацнейшыя ў мініфутболе, валейболе, лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе. У якасці асобнага віду спаборніцтваў ішла ў залік лёгкаатлетычная эстафета, якая складалася з трох этапаў. Удала выступілі ў спартакіядзе дарожнікі ДЭУ-37, занялі трэцяе агульнакаманднае месца. Найбольшы ўклад у агульны поспех унеслі інжынер па якасці Вікторыя Варган, дарожны майстар Уладзімір Мяфодзьеў, начальнік лінейна-дарожнай дыстанцыі Яўген Шляжко, вадзіцель Сяргей Шасцітка, газаэлектразваршчык Сяргей Турчын і іншыя.