Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
31 октября 2012
Абазнач сябе ў цемры!
31 кастрычніка, Лепель /Уласн.інф./. З наступленнем асенне-зімовага перыяду, калі пераважае цёмны час сутак, навакольныя аб'екты становяцца менш прыкметнымі. Вадзіцелям аўтамабіляў нялёгка заўважыць пешаходаў, кіроўцаў гужавых павозак, якія рухаюцца па ўзбочынах дарог без святлозваротных элементаў - флікераў. У такім выпадку значна ўзрастае рызыка ўзнікнення дарожна-транспартнага здарэння.
На гужавым транспарце абавязкова павінны прысутнічаць катафоты: спераду - белага колеру, ззаду - чырвонага. У выпадку іх адсутнасці на гужавым транспарце павінна быць святлозваротная паласа. Акрамя таго, вадзіцелю гужавой павозкі пажадана мець спецыяльную камізэльку са святлозваротнымі палосамі. У адваротным выпадку - штраф у памеры ад адной да трох базавых велічынь.
За праходжанне па краі праезнай часткі дарог у цёмны час сутак без флікераў, святлозваротных элементаў за апошні месяц было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 38 грамадзян. На шчасце, дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў у нашым раёне за гэты час не адбылося, а вось у рэспубліцы колькасць такіх такіх аварый склала 90 працэнтаў ад іх агульнай колькасці. Сямёра чалавек загінула.
З 18 па 23 кастрычніка бягучага года Міністэрствам унутраных спраў па ўсёй рэспубліцы праводзіўся спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Пешаход”.
Таксама прайшла аперацыя і на тэрыторыі Лепельскага раёна.
Праехаўшы па шэрагу вуліц, удзельнікі рэйду ўпэўніліся, што большасць гараджан - дысцыплінаваныя пешаходы. Нават тыя гараджане, якіх мы сустрэлі без флікераў, усведамляюць, што выкарыстанне святлозваротных элементаў неабходна для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Гэта дапамагае захаваць становішча на дарозе спакойным і стабільным.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ