Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
2 мая 2014
Аддзяленне для пажылых
Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, адкрытае на пачатку гэтага года, актыўна працуе. Шчыруюць арганізатары, не сядзяць склаўшы рукі і наведвальнікі.
Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, адкрытае на пачатку гэтага года, актыўна працуе. Шчыруюць арганізатары, не сядзяць склаўшы рукі і наведвальнікі. Акрамя штодзённых заняткаў, за гэты час быў падрыхтаваны вялікі канцэрт да Міжнароднага жаночага дня, які стаў творчым дэбютам аддзялення. Чыталі вершы, спявалі песні і частушкі, паказвалі сцэнкі. Да першага красавіка падрыхтавалі вечар гумару з анекдотамі, смешнымі гісторыямі, дасціпнымі загадкамі.
Многім спадабаліся сцэнкі Уладзіміра Вілейты, частушкі ў выкананні Алены Нагулян і, вядома ж, Марыя Горбач у якасці вядучай.