Аддзяленне гемадыялізу адкрыта ў Лепельскай ЦРБ

13 февраля 2012

Аддзяленне гемадыялізу адкрыта ў Лепельскай ЦРБ

Адкрыццё аддзялення гемадыялізу на базе ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” стала значнай падзеяй для мясцовых жыхароў. На Лепельшчыне і суседніх раёнах ёсць людзі з хранічнымі захворваннямі нырак, якім тры разы ў тыдзень патрэбна рабіць гемадыяліз. Зараз хворыя могуць без цяжкасцей прайсці гэту працэдуру ў любы зручны час, у камфортных умовах. 
 
Аддзяленне абслугоўвае лепяльчан, жыхароў Чашнікаў, Новалукомля.
Усе прэпараты праграмнага гемадыялізу вельмі дарагія. У мінулым годзе для аддзялення быў набыты яшчэ адзін апарат нямецкай вытворчасці. Медыцынскі персанал аддзялення прайшоў навучанне на кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Інжынеры-тэхнікі і медсёстры атрымалі падрыхтоўку на базе нефралагічнага аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Работнікі гэтага аддзялення аказваюць патрэбную кансультацыйную дапамогу, пры неабходнасці праводзяць хірургічныя маніпуляцыі.
 Акрамя працэдур гемадыялізу, вядзецца дыспансернае назіранне хворых.
 
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ