Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
30 апреля 2012
Адораныя вучні
Выязное пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў было прысвечана тэме “Арганізацыя работы з адоранымі вучнямі ва ўстановах адукацыі раёна”. Для шырокага і грунтоўнага абмеркавання гэтай тэмы ўдзельнікі пасяджэння сабраліся на базе гімназіі імя І.Ерашова.
Выступаючы перад удзельнікамі пасяджэння, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валерый Быкаў адзначыў, што ў аддзеле і ва ўстановах адукацыі раёна створана сістэма работы з адоранымі дзецьмі.
Гэта работа пачалася з комплексна-мэтавай праграмы “Адораныя дзеці”, якая распрацавана ў 2000 годзе і заснавана на прынцыпе пераемнасці: дзіцячы сад, пачатковая, сярэдняя школа. Праграма была распрацавана з мэтай стварэння ўмоў для развіцця і навучання дзяцей з рознабаковымі здольнасцямі. У рамках праграмы створаны банк даных, праводзяцца школьныя і раённыя мерапрыемствы “Настаўнік года”, фестываль “Прывітанне, свет!”, “Сонечны круг”, раённыя злёты выдатнікаў і пераможцаў алімпіяд, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Горад майстроў” і іншыя.