Агульны лёс

7 апреля 2014

Агульны лёс

Тэматычны тыдзень мерапрыемстваў, прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі прайшоў у бібліятэках раёна. У цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена выстава-паралель “Расія-Беларусь:саюз роўных”.

 Тэматычны тыдзень мерапрыемстваў, прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі прайшоў у бібліятэках раёна. У цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена выстава-паралель “Расія-Беларусь:саюз роўных”. У Каменскай сельскай бібліятэцы імя Тодара Кляшторнага прайшла гадзіна пытанняў і адказаў “Дзве сястры – Беларусь і Расія”, у якой удзельнічалі вучні мясцовай школы. Гутарка-дыялог “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі” адбылася ў бібліятэцы аграгарадка Старае Лядна. Гістарычная медыяпрэзентацыя з выкарыстаннем камп’ютара “Жылі мы разам сотні год” сабрала чытачоў бібліятэкі ў Слабадзе. Тэматычная экскурс- выстава “Свята дружбы і братэрства” і выстава-яднанне “Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс” аформлены адпаведна ў Стаях і Поўсвіжы.

У шэрагу школ горада і раёна адбыліся класныя і інфармацыйныя гадзіны на адпаведную тэматыку.

У. Міхно