Акцыя  “Міліцэйскі Дзед Мароз”

16 января 2013

Акцыя “Міліцэйскі Дзед Мароз”

 З 24 снежня 2012 года па восьмае студзеня бягучага года па ўсёй Віцебскай вобласці была праведзена акцыя ”Канікулы па-за законам!”. Яе мэта - недапушчэнне росту правапарушэнняў непаўналетніх і папярэджанне надзвычайных сітуацый з іх удзелам у перыяд зімніх канікулаў.

 У рамках акцыі кожны дзень наведваліся сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Усяго работнікі міліцыі пабывалі ў 56 сем’ях у Лепелі і Лепельскім раёне. Акрамя таго, у вячэрні час, у выхадныя і святочныя дні праводзіліся рэйды з наведваннем няўдалых сем’яў, сем’яў, куды дзеці былі вернуты пасля адабрання.

 У перыяд зімовых канікулаў быў арганізаваны маніторынг работы гурткоў, секцый спартыўных залаў для таго, каб падрабязна пазнаёміцца, як праводзяць вольны час падлеткі і непаўналетнія, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС. Усяго было праведзена пяць маніторынгаў, праверана 13 гурткоў. На працягу акцыі вяліся штодзённы кантроль, праводзілася растлумачальная прафілактычная работа з непаўналетнімі, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку.

 У час правядзення акцыі работнікі міліцыі пабывалі ў месцах масавага адпачынку неафіцыйнага збору моладзі - у пад’ездах, на даху, ў падвалах. У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў было выяўлена, што адзін непаўналетні ўжываў спіртныя напоі ў грамадскім месцы, адзін - знаходзіўся без суправаджэння дарослых па-за домам, адна непаўналетняя асоба была ўцягнута ў распіццё спіртных напояў, быў заўважаны таксама адзін факт рэалізацыі спіртных напояў непаўналетняму. 

 У час навагодніх святаў для хлопчыкаў і дзяўчынак было падрыхтавана і шмат прыемных сюрпрызаў. Сумесна з раённым камітэтам ГА “БРСМ”, аддзелам па справах моладзі райвыканкама былі арганізаваны мерапрыемствы “Міліцэйскі Дзед Мароз”. Удзельнікі мерпрыемства наведалі дзяцей з найбольш няўдалых і маламаёмных сем’яў. Дзецям былі ўручаны падарункі, набытыя за лік добраахвотнага ахвяравання работнікаў РАУС, аддзела адукацыі, РК ГА “БРСМ”. Удзельнікі акцыі пабывалі ў 15 сем’ях, і навагоднія сюрпрызы былі падрыхтаваны для 30 дзетак.

 Алег МІХНО,
начальнік інспекцыі па
справах непаўналетніх
Лепельскага РАУС.