Акцыя “Спыні бяду!”

20 декабря 2011

Акцыя “Спыні бяду!”

Адным з прыярытэтных накірункаў у дзейнасці дзяржаўтаінспекцыі з’яўляецца выяўленне кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення, і адхіленне іх ад кіравання транспартнымі сродкамі. За кіраванне ў нецвярозым стане на тэрыторыі Лепельскага раёна былі затрыманы больш 240 чалавек, з іх 12 – паўторна на працягу года. Як бачым, праблема ўчынення ДТЗ вадзіцелямі ў стане алкагольнага ап’янення даволі актуальная, таму з мэтай прафілактыкі падобных правапарушэнняў у перыяд з сёмага снежня па сёмага студзеня праводзіцца рэспубліканская акцыя “Спыні бяду!”.

Галоўная небяспека нават лёгкага ап’янення заключаецца ў тым, што ў падобным стане вельмі цяжка адэкватна ацаніць сітуацыю на дарозе і імгненна прыняць правільнае рашэнне.

Аляксандр ТРУСАЎ, начальнік АДАІ РАУС,
капітан міліцыі