Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
27 апреля 2012
Алея ў дэндрапарку
Незвычайнае папаўненне атрымаў у гэтым годзе дэндрапарк. Там у рамках штогадовай акцыі "Тыдзень лесу-2012» работнікі лясгаса вырашылі закласці алею з 65 туй і прысвоіць ёй імя 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Туі заходнія для алеі не з неба зваліліся. Іх рыхтавалі цэлых шэсць гадоў. Вырашчаныя з насення парасткі перавезлі з гадавальніка Кашчынскага ў гадавальнік Слабадскога лясніцтва. Праз пяць гадоў саджанцы выкапалі і даставілі ў дэндрапарк.
Намеснік дырэктара лясгаса Аляксандр Касьянчык зазначыў, што сёлетні “Тыдзень лесу” пачынаецца адметна – закладкай алеі. Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін выказаў падзяку работнікам лесу за тое, што надалі алеі імя 130-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў у Год кнігі. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі пералічыў гарадскія ваколіцы, якія дзесятак-другі гадоў таму назад былі захламленымі пусткамі, а цяпер ператварыліся ў маляўнічыя зялёныя зоны – гэта ваколіцы леспрамгаса, электрамеханічнага завода, вёсак Куляшы, Забаенне, урочышча Аэрадром, азёраў Глыбочыца, Бораўна, Святое. Такім аазісам праз некалькі гадоў стане і дэндрапарк.
Пасля ўрачыстай часткі ніхто не застаўся абыякавым. У работнікаў лесу рыдлёўкі папрасілі ўсе, хто прысутнічаў на акцыі. Кожны хацеў унесці персанальны ўклад у карыснае мерапрыемства. З разуменнем важнасці сітуацыі леснікі ўсім далі магчымасць пасадзіць сваю тую.
Дэндрапарк быў закладзены 10 гадоў таму назад. Расце ў ім больш за 1200 дрэў. Усяго іх 39 відаў.
У гэтым годзе ў дэндрапарк будуць пасаджаны 300 новых саджанцаў рэдкіх беларускіх відаў. На жаль, папоўніць калекцыю прадстаўнікамі экзатычных насаджэнняў з іншых краін не ўяўляецца магчымым. Уладзімір ШУШКЕВІЧ